“Jak pašoŭ ja na bazar...” (“As I went to the farmers market ...”) belongs to humorous songs. It humorously tells about the purchase of a pipe and adventures caused by it.
Minsk region, Salihorsk district, village Ananchytsy.
Recorded in 1987.
“Як пашоў я на базар...” належыць да жартоўных песень. У ёй у жартоўным ключы апавядаецца пра пакупку люлькі і прыгоды звязаныя з гэтым.
Спявае Ананчыцкі народна-этнаграфічны ансамбль:
Пажыган Вольга Паўлаўна, 1921 г.н.
Міхнавец Роза Якаўлеўна, 1930 г.н.
Міхнавец Вольга Якаўлеўна, 1937 г.н.
Міхнавец Таццяна Ахрымаўна;
Лакміч Марыя Кузьмінічна, 1927 г.н.
Сарокіна Марыя Мітрафанаўна, 1934 г.н.
Міхнавец Ганна Васільеўна, 1938 г.н.
Міхнавец Роза Міронаўна, 1936 г.н.
Міхнавец Лідзія Цімафееўна;
Міхнавец Надзея Рыгораўна, 1933 г.н.
Сарокіна Марыя Васільеўна, 1918 г.н.
Месца запісу: в. Ананчыцы, Салігорскі р-н, Мінская вобл.
Запісаў Антон Іванавіч Гурскі ў 1987 г.
АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 87. Ст. 23. №23.
lyrics
Як пашоў я на базар
Люльку купаваці,
Найшоў люлечку чырвону, –
Не з кім таргаваці.
Найшоў люлечку чырвону, –
Не з кім таргаваці.
Дудачка-дудаўка,
Выбівалка-стукалка,
Сама йграе, сама б’е, –
Выбівае, стукае.
Сама йграе, сама б’е, –
Выбівае, стукае.
Як я люлечку купіў
Да начаў курыці,
Сабраліся мужыкі,
Хацелі набіці,
Сабраліся мужыкі,
Хацелі набіці.
Дудачка-дудаўка,
Выбівалка-стукалка,
Сама йграе, сама б’е, –
Выбівае, стукае.
Сама йграе, сама б’е, –
Выбівае, стукае.
Як пашоў я ўцякаць
Да праз тры гароды,
Зачапіўся за гарбуз, –
Нарабіў я шкоды.
Зачапіўся за гарбуз, –
Нарабіў я шкоды.
Дудачка-дудаўка,
Выбівалка-стукалка,
Сама йграе, сама б’е, –
Выбівае, стукае.
Сама йграе, сама б’е, –
Выбівае, стукае.
"Tradycyja" project.
Project aim is a development and popularization of traditional Belarusian music.
Within the
framework of the project: producing series of unique CDs - the very best of the Belarusian folklore, as well as concerts.
Project creator and manager is Siarzhuk Douhushau...more