“Rasa rosu rasila…” (“Dew was watering dew…”) belongs to “guest”, convivial songs. The song was performed on the third (last) day of the fair, and it indicated its completion.
Village Baranava, Staryie Darohi district.
Recorded in 2006.
“Раса росу расіла...” адносіцца да “гасцявых” песень. Спявалася ў трэці (апошні) дзень кірмаша і паказвала на яго завяршэнне.
Спявае фальклорны калектыў “Набіліцы”:
Мастацкі кіраўнік – Мемус Вольга Рыгораўна, 1956 г.н.
Марыя Пятроўна Усік, 1931 г.н.
Надзея Савельеўна Ласоцкая
Ганна Мікалаўна Ласоцкая, 1938 г.н.
Надзея Савельеўна Усік, 1941 г.н.
Ева Якаўлеўна Заяц,1945 г.н.
Марыя Андрэеўна Лапуцька, 1938 г.н.
Надзея Кірэеўна Чачуха, 1937 г.н.
Марыя Васільеўна Марціновіч, 1928 г.н.
Месца запісу: в. Баранава Старадарожскага р-на Мінскай вобл.
Запісала Ірына Васільеўна Мазюк у 2006 г.
lyrics
Раса росу расіла, жонка мужа прасіла:
– Галубочэк мой, паедзем дамой.
А ў нас волікі мычаць, яны естачкі хацяць.
Паедзем дадому, паедзем дадом[у].
– А нашто ж нам волікі, перад намі столікі.
Не едзьмо да дому, не едзьмо дадом[у].
Раса росу расіла, жонка мужа прасіла:
– Галубочэк мой, паедзем дамой.
А ў нас свіначкі вішчаць, яны естачкі хацяць.
Паедзем дадому, паедзем дадом[у].
– А нашто нам свіначкі, перад намі місачкі.
Не едзьмо да дому, не едзьмо дадом[у].
Раса росу расіла, жонка мужа прасіла:
– Галубочэк мой, паедзем дамой.
А ў нас барачкі бляяць, яны естачкі хацяць.
Паедзем дадому, паедзем дадом[у].
– А нашто ж нам нам барачкі, перад намі чарачкі.
Не едзьмо да дому, не едзьмо дадом[у].
Раса росу расіла, жонка мужа прасіла:
– Галубочэк мой, паедзем дамой.
"Tradycyja" project.
Project aim is a development and popularization of traditional Belarusian music.
Within the
framework of the project: producing series of unique CDs - the very best of the Belarusian folklore, as well as concerts.
Project creator and manager is Siarzhuk Douhushau...more