We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Ой т​а​м за г​а​р​о​ю (​л​ю​б​о​ў​н​а​я​) / Oy, tam za haroyu (Oh, over there behind the mountain)

from Convivial songs / Б​я​с​е​д​н​ы​я п​е​с​н​і by Tradycyja - Convivial songs / Бяседныя песні

/

about

“Oj, tam za haroju…” (“Oh, over there behind the mountain ...”)... belongs to love songs. It can be performed anytime. The song tells about a bastard child and a girl’s love against her mother’s will.
Minsk region, Uzda district, village Taukachevichy, Biarozavaya Paseka (Birchtree Beehive).
Recorded in 1972.

“Ой там за гарою...” належыць да любоўных песень. Выконваецца ў любы час. У песні апавядаецца пра пазашлюбнае дзіця і каханне супраць волі маці.
Спявае Яловік Ядвіга Іванаўна
Месца запісу: в.Таўкачэвічы, Бярозавая Пасека, Уздзенскі р-н, Мінская вобл. Запісала Лія Мацвееўна Салавей у 1972 г.
АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 72. Ст. 34. №19.

lyrics

Ой, там за гарою,
Ой, там за другою,
Васіль сена косіць,
Марына прыходзіць.

Марына прыходзіць,
Дзяціну прыносіць,
Ой, Васіль, Васілю,
На табе дзяціну.

Ой, Васіль, Васілю,
На табе дзяціну,
А калі не возьмяш,
На пракосе кіну.

Васіль сена косіць
І дзяціну носіць.
І дзяціну носіць,
Ката прыпявая.

Люлі-палюлі,
Маленькая ўрожа,
Па табе, урожа,
Уся худоба ляжа й.

Ой, там за гарою,
Вой, там за другою,
Васілёва маці
Васіля шукая.

Васілёва маці
Васіля шукая.
Ой, Васіль, Васілю,
Йдзі, сынок, дадому.

Ой, Васіль, Васілю,
Йдзі, сынок, дадому.
Заняла Марына
Сем валоў з-пад бору.

Заняла Марына
Сем валоў з-пад бору.
Сем валоў з-пад бору,
Восьмую – карову.

На табе, Марына,
Каня варанога,
Пакінь жа любіці
Сына маладога й.

А нашто мне, маці,
Твой конь вараненькі,
Калі спадабаўся
Васіль молодзенькі.

Хоць сто рублей збуду –
Васілёва буду [уй].

credits

license

all rights reserved

tags

about

TRADYCYJA Belarus

"Tradycyja" project.
Project aim is a development and popularization of traditional Belarusian music.
Within the framework of the project: producing series of unique CDs - the very best of the Belarusian folklore, as well as concerts.


Project creator and manager is Siarzhuk Douhushau
... more

contact / help

Contact TRADYCYJA

Streaming and
Download help

Report this track or account