We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

У ц​ё​м​н​ы​м л​у​з​e (​л​ю​б​о​ў​н​а​я​) / U tsiomnym luzie (In the dark meadow)

from Convivial songs / Б​я​с​е​д​н​ы​я п​е​с​н​і by Tradycyja - Convivial songs / Бяседныя песні

/

about

“U tsiomnym luzie…” (“In the dark meadow ...”) belongs to love songs that can be performed anytime. The song is about a woman’s fate and her reluctance to marry an unloved man.
Village Yaminsk, Liuban district.
Recorded in 2008.

“У цёмным лузе…” належыць да любоўных песень, якія выконваюцца ў любы час. У песні апавядаецца пра жаночую долю і нежаданне шлюбу з нялюбым.
Спявае фальклорны гурт “Журавушка”:
Мастацкі кіраўнік – Надзея Іванаўна Новікава
Ганна Сямёнаўна Гальчэня, 1924 г.н.
Марыя Фёдараўна Каліцэня
Зінаіда Іванаўна Раманчук
Марыя Яўхімаўна Прушак
Валянціна Фёдараўна Жартун
Ніна Фёдараўна Гук
Ніна Аляксандраўна Вішчэня
Ганна Сцяпанаўна Багдановіч
Валянціна Аляксандраўна Сірач
Ніна Антонаўна Сігай
З в. Ямінск Любанскага р-на Мінскай вобл.
Запіс 2008 г.

lyrics

У цёмным лузе, цёмным лузе, там зеўзюля да кукавала,
там зеўзюля да кукава[ла].
(й)У скрай мора палецела, там дзеўчына да ваду брала,
там дзеўчына да воду бра[ла].
Вох, беручы тую воду, сваю долю да праклінала,
сваю долю да пракліна[ла].
Вох, ні вінна мая доля, а віннейша да мая мамка,
а віннейша да мая мам[ка].
Вох, каго ж я ні любіла, мая мамка да й аддаць хочэ,
мая мамка да й аддаць хо[чэ].
Вох, я ж его не любіла, я за его дай не хацела,
я за его дай не хаце[ла].
Вой, скінулася зеўзюляй, цёмным лугам да й палецела,
цёмным лугам да палеце[ла].
Азірнуся кругом себе, я ж думала, што сакол леціць,
я ж думала, што сакол ле[ціць].
Я ж думала, што сакол леціць, аж нелюбы й уздагон бежыць,
а нелюбы й уздагон бе[жыць].
Вой, уцекай ці не ўцекай, бо ты мая да міленькая,
бо ты мая да міленька[я].
Як здаганю, заб’ю цебе, в цёмным лузе да пахаваю,
в цёмным лузе да пахава[ю].

credits

license

all rights reserved

tags

about

TRADYCYJA Belarus

"Tradycyja" project.
Project aim is a development and popularization of traditional Belarusian music.
Within the framework of the project: producing series of unique CDs - the very best of the Belarusian folklore, as well as concerts.


Project creator and manager is Siarzhuk Douhushau
... more

contact / help

Contact TRADYCYJA

Streaming and
Download help

Report this track or account